“Квітней, Беларусь, наша родная!” - пад такім дэвізам прайшла ў Шчучыне цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства. Урачыстае адкрыццё  свята ў 22-ой літаратурнай сталіцы стала маштабным і яркім дзействам. 
На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы сабралася мноства гасцей з блізкага і далёкага замежжа. Прысутныя  прывіталі  на свяце дзяржаўных дзеячаў, дыпламатаў, пісьменнікаў, журналістаў. У Шчучын прыехала шмат  гасцей з іншых краін - Расіі і Украіны, Казахстана і Таджыкістана, Азербайджана і Арменіі, Літвы і  Малдовы, Сербіі і Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны, а таксама Злучаных Штатаў Амерыкі.