Главная » Новости » 2015 » 09 » 06 » Архiепiскап Арцемiй прыняў удзел у цырымоніi адкрыцця Дня беларускага пісьменства

Архiепiскап Арцемiй прыняў удзел у цырымоніi адкрыцця Дня беларускага пісьменства

6 верасня 2015 года. Архiепiскап Арцемiй прыняў удзел у цырымоніi адкрыцця Дня беларускага пісьменства“Квітней, Беларусь, наша родная!” - пад такім дэвізам прайшла ў Шчучыне цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства. Урачыстае адкрыццё  свята ў 22-ой літаратурнай сталіцы стала маштабным і яркім дзействам.

На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы сабралася мноства гасцей з блізкага і далёкага замежжа. Прысутныя  прывіталі  на свяце дзяржаўных дзеячаў, дыпламатаў, пісьменнікаў, журналістаў. У Шчучын прыехала шмат  гасцей з іншых краін - Расіі і Украіны, Казахстана і Таджыкістана, Азербайджана і Арменіі, Літвы і  Малдовы, Сербіі і Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны, а таксама Злучаных Штатаў Амерыкі.

Пад гукі фанфараў і песні Нацыянальнага акадэмічнага хору імя Цітовіча “плылі” да сцэны 22 харугві з гербамі гарадоў Беларусі, у якіх у мінулыя гадах праходзіла свята беларускага пісьменства. У ролі вядучых выступілі Алена Спірыдовіч і Яўген Лашкоўскi.

І вось ён - урачысты момант адкрыцця свята. На сцэне - намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Іванавіч Бузоўскі, намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Іванавіч Русы, старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Васільевіч Краўцоў, старшыня Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Васільевіч Ложэчнік і архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.

Ігар Іванавіч Бузоўскі зачытаў удзельнікам свята прывітальнае слова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі.

З прывітальным словам звярнуўся да прысутных архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.

 - Культура чалавека - гэта не проста аб’ём ведаў, гэта веды, апрабаваныя жыццём, перш за ўсё духоўным. Першая кніга, якая была выдана ў Беларусі, – Біблія. Там ёсць добрыя словы: “Быў час раскідваць каменне і час збіраць”. У нашай гісторыі было шмат ступеняў, цяпер наступіў час адраджэння нашай духоўнасці, самастойнасці і незалежнасці. Хочацца пажадаць, каб ніякія хмары не перашкаджалі гэтаму. Са святам усіх! Благасловення вам Божага!

Таццяна ПАЛУБЯТКА
Фота аўтара

6 верасня 2015 года. Архiепiскап Арцемiй прыняў удзел у цырымоніi адкрыцця Дня беларускага пісьменства
6 верасня 2015 года. Архiепiскап Арцемiй прыняў удзел у цырымоніi адкрыцця Дня беларускага пісьменства
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut