Главная » Новости » 2017 » 09 » 01 » Святар Пакроўскага сабора прыняў удзел у свяце "Наш беларускі гонар" да Дня беларускага пісьменства

Святар Пакроўскага сабора прыняў удзел у свяце "Наш беларускі гонар" да Дня беларускага пісьменства

1 верасня 2017 года, у ДУ “Цэнтр культуры г. Гродна” прайшло свята “Наш беларускі гонар”, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. 

У святочным мерапрыемстве прыняў удзел клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна, загадчык сектара прыходскіх бібліятэк Гродзенскай епархіі, протаіерэй Уладзімір Барысевіч.

З тых даўніх часоў, калі роднае слова было надрукавана, прайшло не адно стагоддзе. Праз паяднанне слова і пісьменства нашы продкі ўбачылі святло ведаў, асветы і адукацыі.

Адзначаючы Дзень беларускага пісьменства, які з 1994 года стаў дзяржаўным святам, мы аддаем даніну павагі ўсім тым, хто на працягу стагоддзяў шанаваў беларускае слова і нёс яго ў свет, хто паклаў пачатак кнігадрукаванню (князі Радзівілы, князі Астрожскія), ствараючы на Беларусі асветніцкія цэнтры, хто ўпрыгожваў сусветную культуру сваімі бессмяротнымі творамі.


Сёлета спаўняецца 500 год з часу выхаду ў чэшскай Празе першай друкаванай Бібліі на царкоўнаславянскай мове. Гэта выданне ажыццявіў вядомы ў Беларусі і за яе межамі выхадзец з Полацка – Францыск Скарына.

Па ўсёй Беларусі праводзяцца святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня беларускага пісьменства, і наш горад не выключэнне. 

Звяртаючыся з прывітальным словам да гасцей свята, айцец Уладзімір адзначыў важнась такіх мерапрыемстваў, якія дазваляюь захаваць традыцыі нацыянальнай культуры, літаратуры і духоўнасці беларукага народа.

Таксама святар адзначыў, што “Словам Гасподнім створаны наш прыгожы свет, Словам называе Сябе Сам Гасподзь у адкрыцці людзям. Дар слова, дадзены Твóрцам чалавеку, дар розуму і свабоды думкі – гэта і ёсць той самы Вобраз Божы, які робіць чалавека вянцом усіх стварэнняў. Ён ставіць чалавека на асаблівую ступень, узводзячы яго да прыпадабнення Богу-Твóрцу ў нашай уласнай слоўнай творчасці.

Прыемна ўсведамляць, што духоўныя дараванні, якімі заўжды вылучаўся наш беларускі народ на працягу сваёй гісторыі, знаходзілі сваё адлюстраванне ў пісьмовым слове. Дзякуючы хрысціянству, што стаяла ля вытокаў сучаснай беларускай нацыянальнай культуры, паўсталі вялікія асветнікі, якія дзякуючы сваёй пісьмовай спадчыне сталі вядомыя далёка за межамі нашай зямлі”.

Айцец Уладзімір павіншаваў арганізатараў і гасцей свята і пажадаў ім дапамогі Божай. Таксама айцом Уладзімірам быў падораны пераклад на беларускую мову адной з кніг Новага Запавету “Дзеянні святых апосталаў”.

На святочным мерапрыемстве можна было пазнаёмiцца з цiкавымi кнiжнымi выданнямi, сустрэцца з мясцовымi пiсьменнiкамi, журналiстамi, выдаўцамi і артыстамі Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, паслухаць выступленні творчых калектываў і выканаўцаў студый Цэнтра культуры горада Гродна.

Протаіерэй Уладзімір БАРЫСЕВІЧ<--break->

 

Святар Пакроўскага сабора прыняў удзел у свяце &quot;Наш беларускі гонар&quot; да Дня беларускага пісьменства
Святар Пакроўскага сабора прыняў удзел у свяце &quot;Наш беларускі гонар&quot; да Дня беларускага пісьменства
Святар Пакроўскага сабора прыняў удзел у свяце &quot;Наш беларускі гонар&quot; да Дня беларускага пісьменства
Святар Пакроўскага сабора прыняў удзел у свяце &quot;Наш беларускі гонар&quot; да Дня беларускага пісьменства
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut