З нагоды Дня беларускага пісьменства ў Пакроўскім саборы адбылося служэнне літургіі на беларускай мове
3 верасня 2017 года Бажественную літургію на беларускай мове ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ўзначаліў протаіерэй Георгій Рой.
Настаяцелю саслужылі клірыкі храма протаіерэй Уладзімір Барысевіч, іерэй Павел Каспяровіч, протадыякан Дзімітрый Шэпелеў і дыякан Барыс Барадзінчык.
Пасля чытання Евангелля а. Георгій звярнуўся да вернікаў з пропаведдзю:
Богаслужэбныя спевы выканаў Архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Юліі Шэпелевай:
Святкаванне Дня беларускага пісьменства і 500-годдзя Беларускай Бібліі у Свята-Пакроўскім Саборы г. Гродна,
праграма 3 верасня 2017 года:
- 10.00 - Служэнне Літургіі на беларускай мове. Свята-Пакроўскі кафедральны сабор.
- 15.00 - Чытанне на мове арыгінала акафіста «Пресладкому їмени Господа нашего Іісуса Хріста», складзенага Францыскам Скарынай. Чытанне адбудзецца на тэрыторыі Старога Замка на руінах Ніжняй замкавай царквы.
- 18.00 - Святочная вечарына, прысвечаная Дню беларускага пісьменства і 500-годдзю Беларускай Бібліі ў Актавай зале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабор.
Глядзіце навіны жыцця сабора на:
www.youtube.com/c/СвятоПокровскийсоборГродно.
Мікалай БАЙДА