Дастойная ўзнагарода для дастойнага чалавека
На ранішняе святочнае багаслужэнне з нагоды Ражаства Прасвятой Багародзіцы ў храм Богаяўлення ў Шчучыне завітала намеснік старшыні райвыканкама Ганна Станіславаўна Хвядзюк.
У прысутнасці прыхаджан яна ўручыла благачыннаму Шчучынскай акругі іерэю Аляксандру Пасцерняку падзяку ад райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў за аказаную дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні XXII Дня беларускага пісьменства ў Шчучыне. Ён гасцінна прымаў у нашым горадзе ўдзельнікаў 22-ой рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”.
- Свята прайшло на вельмі высокім арганізацыйным узроўні, аб чым сведчаць шматлікія станоўчыя водгукі гасцей нашага горада, - зазначыла Ганна Станіславаўна. – Гэта яшчэ раз даказвае, што разам мы здольны дабіцца поспеху ў любой справе.
Аляксандр КАСПЯРЧУК
Фота аўтара