21 ноября, 2015 - 22:09
21 лістапада 2015 года, у суботу, праваслаўныя вернікі ўрачыста адзначылі 150-годдзе з дня асвячэння царквы Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына. 150 гадоў гучыць тут Слова Божае, столькі ж храм застаецца захавальнікам і правадніком праваслаўных традыцый. Многія пакаленні шчучынцаў прыходзілі сюды, каб узнесці хвалу Госпаду за яго міласць і папрасіць заступніцтва.
Знамянальны юбілей сабраў і аб’яднаў многіх людзей: святароў, прыхаджан, гасцей і прадстаўнікоў раённай улады. З асаблівай любоўю была выкладзена пялёсткамі кветак на ўваходзе ў храм лічба 150. Пачціва, з душэўным хваляваннем схіляліся праваслаўныя вернікі да абраза Святога Архангела Міхаіла, які ў гэты дзень заняў пачэснае месца ў цэнтры царквы. Радасна і натхнёна гучалі галасы пеўчых. Трапятала полымя свечак. Многія з прыйшоўшых сюды ў гэты дзень шчучынцаў выказалі жаданне паспавядацца і прычасціцца.
21 сентября, 2015 - 21:49
На ранішняе святочнае багаслужэнне з нагоды Ражаства Прасвятой Багародзіцы ў храм Богаяўлення ў Шчучыне завітала намеснік старшыні райвыканкама Ганна Станіславаўна Хвядзюк.
У прысутнасці прыхаджан яна ўручыла благачыннаму Шчучынскай акругі іерэю Аляксандру Пасцерняку падзяку ад райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў за аказаную дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні XXII Дня беларускага пісьменства ў Шчучыне. Ён гасцінна прымаў у нашым горадзе ўдзельнікаў 22-ой рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”.