Святары Пакроўскага сабора адзначылі 500-годдзе Беларускай Бібліі чытаннем акафіста Скарыны ў Ніжняй царкве Старога Замка
3 верасня 2017 года ў межах святкавання Дня беларускага пісьменства і 500-годдзя Беларускай Бібліі святары Пакроўскага кафедральнага сабора адслужылі на мове арыгінала акафіст «Пресладкому їмени Господа нашего Іісуса Хріста», складзенага Францыскам Скарынай.
Чытанне, якое адбылося на тэрыторыі Старога Замка на руінах Ніжняй замкавай царквы, узначаліў протаіерэй Георгій Рой. Настаяцелю сабора саслужылі протаіерэй Уладзімір Пятручык, іерэй Павел Каспяровіч, протадыякан Дзімітрый Шэпелеў.
Богаслужэбныя спевы выканалі чальцы Архіерэйскага хора Пакроўскага сабора пад кіраўніцтвам Юліі Шэпелевай. Да малітвы далучыліся вернікі гродзенскіх храмаў.
Мікалай БАЙДА