У Гродна адбылася мастацкая культурна-асветніцкая вечарына «Адвечнае слова»
6 верасня 2015 года ад Раства Хрыстова ў актавай зале Свята-Пакроўскага сабора адбылася мастацкая культурна-асветніцкая вечарына «Адвечнае слова».
Клуб праваслаўнай размовы да Дня беларускага пісьменства падрыхтаваў імпрэзу ў якой прынялі удзел: пратаіерэй Георгій Рой, настаяцель Свята-Пакроўскага сабора; старшы выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы Пётр Лявонавіч Навіцкі; паэт, дацэнт ГрДУ імя Янкі Купалы Анатоль Брусевіч; паэт, аспірант кафедры рускай і замежнай літаратуры ГрДУ імя Янкі Купалы Вольга Агапонава; паэт, іерэй Свята-Пакроўскага сабора Павел Каспяровіч i ўсе зацікаўленыя.
У пачатковай прамове прат. Георгій Рой адзначыў, што у гэты дзень беларускага пісьментсва не толькі Шчучын, але і Гродна з’яўляюцца центрамі дзе гучыць адвечнае Слова на роднай мове.
Адметна, што не толькі святары, але і навукоўцы вызначалі неразрыўную гістарычную і жывую духоўную сувязь нашага пісьментсва і хрысціянскага слова.
Старшы выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы Пётр Лявонавіч Навіцкі распавеў пра гісторыю ўзнікнення стараславянскай мовы і культуры, пра ахвяру і вычын братоў Кірыла і Мяфодзія, пра тое, што па асноўнай сёння сярод навукоўцаў версіі, Кірыл быў аўтарам глаголіцы, якая была для яго – “справай асабістага натхнення”, а кірыліца атрымала сваю назву ад удзячных, хучэй за ўсе, другога пакалення вучняў. Петр Лявонавіч графічна растлумачыў сувязі паміж кірыліцай і глаголіцай, паказаў, что асноўнай троіцай знакаў на якіх будуецца глаголіца з’яўляюцца: крыж, трохкутнік і кола, што адсылае нас да дагматычных асноў праваслаўнай веры - Крыж, Троіца, Вечны Бог.
Тэмы iншых выступаў:
- Анатоль Брусевiч: «Гісторыя айчыннага пісьменства ад вытокаў да нашых дзён»;
- Iерэй Павел Каспяровiч: «Хрысціянскія матывы ў творчасці гарадзенскіх паэтаў мяжы XX -XXI cт..»
-Вольга Агапонава: «Проблема диалога в современной религиозно-философской лирике».
У гэты вечар зразумела для сучастных носьбітаў беларускай мовы гучалі вершы мінулых стагоддзяў і сучаснасьці, у тым ліку і гарадзенскай. Адбылася прэзентацыя выставы беларускіх старадрукаў.
Сустрэча закончылась так як і пачалася: малітвай, гутаркай, чаем з прысмакамі.
Уласныя ўражанні апасля афіцыйнай інфармацыі: калі Пётр Лявонавіч Навіцкі паказаў прыклад, як гучала стараславянская мова, узнікла ўражанне яднання нашых моў: польскай літоўскай, рускай, беларускай, - нейкай хрысціанскай духоўна-лінгвістычнай саборнасці.
Мікалай БАЙДА