6 верасня 2015 года ад Раства Хрыстова ў актавай зале Свята-Пакроўскага сабора адбылася мастацкая культурна-асветніцкая вечарына «Адвечнае слова».
Клуб праваслаўнай размовы да Дня беларускага пісьменства падрыхтаваў імпрэзу ў якой прынялі удзел: пратаіерэй Георгій Рой, настаяцель Свята-Пакроўскага сабора; старшы выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы Пётр Лявонавіч Навіцкі; паэт, дацэнт ГрДУ імя Янкі Купалы Анатоль Брусевіч; паэт, аспірант кафедры рускай і замежнай літаратуры ГрДУ імя Янкі Купалы Вольга Агапонава; паэт, іерэй Свята-Пакроўскага сабора Павел Каспяровіч i ўсе зацікаўленыя.