У Пакроўскім саборы ў Дзень беларускага пісьменства прэзентавалі беларускі пераклад Новага Запавету
3 верасня 2017 года ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна прайшлі мерапрыемствы прысвечаніыя Дню беларускага пісьменства і 500-годдзю Беларускай Бібліі. Раніцай здзейснілі літургію па-беларуску. Днем, у Ніжняй царкве Старога Замка, настаяцель і клірыкі храма адслужылі акафіст, складзены Францішкам Скарынай.
Падчас святочнай вечарыны ў Актавай зале адбылася прэзентацыя перакладу Новага Запавету на беларускую мову, вернікі пазнаеміліся з працай копіі друкарскага варштату 16 стагоддзя, слухалі беларускія песні і ўспаміналі вялікага суайчынніка Францішка Скарыну.
Пасля прывітальнага слова настаяцеля сабора протаіерэя Георгій Роя перад слухачамі выступіў Архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам протадыякана Дзімітрыя Шэпелева:
Пераклад Новага Запавету на беларускую мову сінадальнай Біблійнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы прадставіла сакратар-каардынатар Біблейскай камісіі БПЦ Таццяна Матрунчык.
Таццяна Аляксееўна падзялілася ўспамінамі і перажываннямі ўдзельнікаў перакладу, адчуваннем вялікай адказнасці і радасцю ад вынікаў сумеснай працы.
Кандыдат гістарычных навук Лідзія Яўгенаўна Кулажанка выступіла з дакладам: “Асоба Ф. Скарыны праз прызму яго прадмоў і пасляслоўяў”.
Прэзентацыю друкарскага варштату Францыска Скарыны, адноўленага ў Шчучыне зладзіў з дапамогай "юнага Скарыны" протаіерэй Сяргей Семашка.
Айцец Сяргей адзначыў, што Скарына меў, відаць, вельмі добрую каманду: "...бо нашымі тэмпамі надрукаваць Біблію заняло бы больш за 29 год."
З беларускамоўнай выдавецкай дзейнасцю Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў гасцей вечарыны пазнаеміў магістр культуралогіі Канстанцін Антановіч.
Спевамі на роднай мове парадавалі Андрэй Грыгор'еў і Алесь Дзянісаў. Напрыканцы ўдзельнікі свята пачаставаліся "скарыначкай" і наладзілі фотасесію каля друкарскага варштата.
Мікалай БАЙДА