Сёння, згодна з царкоўным уставам, напярэдадні Вялікага посту ўстаноўлена Нядзеля аб блудным сыне. У Царкве Вялікі пост нярэдка імянуецца духоўнай вясной. Як вясной пасля зімы ўсё ажывае, вяртаецца да жыцця, так і Вялікі пост – гэта такі перыяд у жыцці чалавека, калі ажывае яго душа. І, як сур’ёзная справа, ратавальная, пост патрабуе і асаблівай падрыхтоўкі.