10 августа, 2018 - 20:40
Ад храма святога Архангела Міхаіла ў Шчучыне да царквы Ражства Прасвятой Багародзіцы ў аграгарадку Ракавічы прайшлі ўчора Хрэсным ходам звыш сотні паломнікаў. Яны стойка вынеслі доўгую дарогу ў спякоту, каб пакланіцца цудатворнай Ракавіцкай іконе Маці Божай.
На сваім шляху паломнікі з Гродна, Скідаля, свяшчэннаслужыцелі і прыхаджане прыходаў Шчучынскага і іншых благачынняў Гродзенскай епархіі спыняліся ля паклонных крыжоў у Рэзах, Ражанцы, Багуславова і Валянчыцах, каб разам ухваліць Госпада. На ўездзе ў Ракавічы здарожаных паломнікаў, сярод якіх былі і дарослыя, і дзеці, а таксама рабяты з ваенна-патрыятычнага праваслаўнага клуба “Дружына”, прыветна сустракалі мясцовыя вернікі разам са святарамі.
24 сентября, 2017 - 21:41
Урачыстая і разам з тым надзвычай душэўная атмасфера панавала нядзельным ранкам у ніжнім храме Богаяўлення ў Шчучыне. У гэты дзень Боскую літургію тут узначаліў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.
Пасля сумеснай шчырай малітвы, а многія прыйшлі ў храм цэлымі сем'ямі, Уладыка Арцемій звярнуўся да вернікаў з пропаведдзю. Ён гаварыў пра шлях чалавека да веры і сэнс хрысціянскага жыцця, пра тое, як важна несці адказнасць перад Госпадам за кожны свой учынак, слова, жыццёвую пазіцыю...
21 ноября, 2015 - 22:09
21 лістапада 2015 года, у суботу, праваслаўныя вернікі ўрачыста адзначылі 150-годдзе з дня асвячэння царквы Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына. 150 гадоў гучыць тут Слова Божае, столькі ж храм застаецца захавальнікам і правадніком праваслаўных традыцый. Многія пакаленні шчучынцаў прыходзілі сюды, каб узнесці хвалу Госпаду за яго міласць і папрасіць заступніцтва.
Знамянальны юбілей сабраў і аб’яднаў многіх людзей: святароў, прыхаджан, гасцей і прадстаўнікоў раённай улады. З асаблівай любоўю была выкладзена пялёсткамі кветак на ўваходзе ў храм лічба 150. Пачціва, з душэўным хваляваннем схіляліся праваслаўныя вернікі да абраза Святога Архангела Міхаіла, які ў гэты дзень заняў пачэснае месца ў цэнтры царквы. Радасна і натхнёна гучалі галасы пеўчых. Трапятала полымя свечак. Многія з прыйшоўшых сюды ў гэты дзень шчучынцаў выказалі жаданне паспавядацца і прычасціцца.
6 сентября, 2015 - 20:30
“Квітней, Беларусь, наша родная!” - пад такім дэвізам прайшла ў Шчучыне цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства. Урачыстае адкрыццё свята ў 22-ой літаратурнай сталіцы стала маштабным і яркім дзействам.
На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы сабралася мноства гасцей з блізкага і далёкага замежжа. Прысутныя прывіталі на свяце дзяржаўных дзеячаў, дыпламатаў, пісьменнікаў, журналістаў. У Шчучын прыехала шмат гасцей з іншых краін - Расіі і Украіны, Казахстана і Таджыкістана, Азербайджана і Арменіі, Літвы і Малдовы, Сербіі і Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны, а таксама Злучаных Штатаў Амерыкі.
6 сентября, 2015 - 17:49
Сёння каля васьмі гадзін раніцы ўдзельнікі 22-ой рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”, святары, прадстаўнікі ўлады, шматлікія вернікі, выхаванцы праваслаўнага ваенна-патрыятычнага клуба “Дружына”, госці горада сабраліся разам, каб пасадзіць ля царквы Святога Архангела Міхаіла ў Шчучыне Сад Малітвы.
Такія сады па традыцыі з’яўляюцца ля ўсіх храмаў, куды прыносяць Непагасную Лампаду ад Гроба Гасподняга. Прыемна, што адметным вераснёўскім днём – у Дзень беларускага пісьменства - некалькі маладых дрэўцаў зазелянелі і на шчучынскай зямлі.
5 сентября, 2015 - 20:28
Непагасную Лампаду з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга прынеслі ў наш горад удзельнікі 22-ой рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”, якая 2 верасня рушыла ў шлях ад галоўнага храма краіны – Свята-Духава кафедральнага сабора ў сталіцы. Адмераўшы сотні кіламетраў па тэрыторыі трох абласцей, гэта экспедыцыя становіцца духоўнай часцінкай і святым сімвалам прыгожага дзейства – Дня беларускага пісьменства, які прымае Шчучын.
На памежжы Гродзенскага і Шчучынскага раёнаў паломнікаў хлебам-соллю сустракалі намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Г.С. Хвядзюк, Благачынны Шчучынскай акругі іерэй Аляксандр Пасцерняк, прадстаўнікі грамадскасці.
28 января, 2015 - 16:03
У мінулую сераду ў Шчучынскім РАУС адбылася незвычайная падзея: яшчэ зацемна, да пачатку працоўнага дня, да людзей у пагонах прыйшлі святары – благачынны Шчучынскай акругі іерэй Аляксандр Пасцерняк і настаяцель касцёла Святой Тэрэзы Авільскай айцец Вітольд Пяцельчыц.
- Такая сустрэча свяшчэннаслужыцеляў праваслаўнай і каталіцкай канфесій з нашымі супрацоўнікамі становіцца добрай традыцыяй. Міліцэйская служба часта мяжуе з рызыкай і небяспекай, таму заступніцтва Усявышняга нам вельмі патрэбна, -- гаворыць начальнік РАУС Аляксандр Іванавіч Шастайла. – Да таго ж падчас вялікіх хрысціянскіх свят многія міліцыянеры знаходзяцца на службе па ахове правапарадку і не маюць магчымасці пабываць на набажэнствах у храмах. Прыход святароў дазваляе людзям памаліцца і прыняць благаславенне. Слова божае, якое гучыць у гэты дзень у сценах райаддзела, валодае вялікай сілай...