Главная » Новости » 2015 » 01 » 28 » Усім патрэбна заступніцтва Бога

Усім патрэбна заступніцтва Бога

Усім патрэбна заступніцтва БогаУ мінулую сераду ў Шчучынскім РАУС адбылася незвычайная падзея: яшчэ зацемна, да пачатку працоўнага дня, да людзей у пагонах прыйшлі святары – благачынны Шчучынскай акругі іерэй Аляксандр Пасцерняк і настаяцель касцёла Святой Тэрэзы Авільскай айцец Вітольд Пяцельчыц.

- Такая сустрэча свяшчэннаслужыцеляў праваслаўнай і каталіцкай канфесій з нашымі супрацоўнікамі становіцца добрай традыцыяй. Міліцэйская служба часта мяжуе з рызыкай і небяспекай, таму заступніцтва Усявышняга нам вельмі патрэбна, -- гаворыць начальнік РАУС Аляксандр Іванавіч Шастайла. – Да таго ж падчас вялікіх хрысціянскіх свят многія міліцыянеры знаходзяцца на службе па ахове правапарадку і не маюць магчымасці пабываць на набажэнствах у храмах. Прыход святароў дазваляе людзям памаліцца і прыняць благаславенне. Слова божае, якое гучыць у гэты дзень у сценах райаддзела, валодае вялікай сілай...

Разам, плячом да пляча, стаялі міліцыянеры –  праваслаўныя і каталікі – і ўдумліва слухалі важныя словы, з якімі звярнуліся да іх айцец Аляксандр і айцец Вітольд.

Айцец Аляксандр Пасцерняк павіншаваў супрацоўнікаў міліцыі са святам Хрышчэння Гасподняга, якое адзначалася напярэдадні.

- Самае галоўнае, каб у кожнага з нас, незалежна ад месца ў грамадстве і пасады, была светлая і чыстая душа, -- падкрэсліў благачынны. -- Будзе чыстая душа – будуць чыстыя ўчынкі. І ў першую чаргу кожны хрысціянін – і праваслаўны, і католік – павінен імкнуцца да ачышчэння душы праз пакаянне і выкананне запаведзей Божых.

 Разам са святарамі прысутныя ў зале праваахоўнікі памаліліся і папрасілі божага заступніцтва, атрымалі ад іх благаславенне на нялёгкую службу.

Як і ў два папярэднія гады, свяшчэннаслужыцелі акрапілі святой вадой кабінеты супрацоўнікаў РАУС і раённага аддзела Следчага камітэта, а таксама транспартныя сродкі. У гэты ж дзень міліцыянеры пабывалі на набажэнствах у царкве, дзе паспавядаліся і прычасціліся святых Цела і Крыві Гасподніх, і ў касцёле.

Таццяна ПАЛУБЯТКА
Фота аўтара

Усім патрэбна заступніцтва Бога
Усім патрэбна заступніцтва Бога
Усім патрэбна заступніцтва Бога
Усім патрэбна заступніцтва Бога
Усім патрэбна заступніцтва Бога
Усім патрэбна заступніцтва Бога
Усім патрэбна заступніцтва Бога
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut