У мінулую сераду ў Шчучынскім РАУС адбылася незвычайная падзея: яшчэ зацемна, да пачатку працоўнага дня, да людзей у пагонах прыйшлі святары – благачынны Шчучынскай акругі іерэй Аляксандр Пасцерняк і настаяцель касцёла Святой Тэрэзы Авільскай айцец Вітольд Пяцельчыц.
- Такая сустрэча свяшчэннаслужыцеляў праваслаўнай і каталіцкай канфесій з нашымі супрацоўнікамі становіцца добрай традыцыяй. Міліцэйская служба часта мяжуе з рызыкай і небяспекай, таму заступніцтва Усявышняга нам вельмі патрэбна, -- гаворыць начальнік РАУС Аляксандр Іванавіч Шастайла. – Да таго ж падчас вялікіх хрысціянскіх свят многія міліцыянеры знаходзяцца на службе па ахове правапарадку і не маюць магчымасці пабываць на набажэнствах у храмах. Прыход святароў дазваляе людзям памаліцца і прыняць благаславенне. Слова божае, якое гучыць у гэты дзень у сценах райаддзела, валодае вялікай сілай...