4 сакавіка 2020 года, у сераду першай сядміцы Вялікага посту, Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў служэнне вялікага павячэр’я з чытаннем пакаяннага канона Андрэя Крыцкага ў храме Сабора Усіх Беларускіх Святых.
16 лютага 2020 года, у Нядзелю пра блуднага сына, Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў служэнне Боскай літургіі ў храме ў гонар святога велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана з нагоды 5-годдзя яго асвячэння (прыход храма Маці Божай дзеля іконы Яе “Адшуканне загінулых” г. Гродна).
19 снежня Царква адзначае памяць свяціцеля Мікалая Цудатворца. У гэты дзень Свята-Мікольскі храм г. Ваўкавыска адзначае прастольнае свята. З гэтай нагоды Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў служэнне Боскай літургіі ў гэтым храме.
12 декабря 2019 года в актовом зале церковно-приходского комплекса Свято-Покровского кафедрального собора города Гродно состоялось ежегодное собрание духовенства Гродненской епархии.
4 снежня Царква святкуе Уводзіны ў храм Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі. У гэты дзень прыход святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія г. Ваўкавыск адзначае малое прастольнае свята. З гэтай нагоды Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў служэнне Боскай літургіі ў царкве ў гонар Уводзінаў у храм Прасвятой Багародзіцы Кірыла-Мяфодзіеўскага прыхода.
24 лістапада 2019 года Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў служэнне Боскай літургіі ў ніжняй царкве ў гонар Маці Божай дзеля Аўгустоўскай Яе іконы Богаяўленскага прыхода г. Шчучын з нагоды 5-годдзя асвячэння.
Дзясятага лістапада для праваслаўных вернікаў аграгарадка Каралін – гістарычны дзень: тут урачыста асвяцілі новую царкву, названую ў гонар Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы.
10 лістапада 2019 года, Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій, кіроўны архіерэй Гродзенскай епархіі, узначаліў асвячэнне царквы ў гонар Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі ў аграгарадку Каралін і служэнне Боскай літургіі ў ім.