Главная » Новости » 2020 » 01 » 08 » Свята Сабору Прасвятой Багародзіцы на прыходзе Благавешчання  горада Ваўкавыска

Свята Сабору Прасвятой Багародзіцы на прыходзе Благавешчання  горада Ваўкавыска

Сёння, 8 студзеня паводле новага стылю, або 26 снежня паводле старога стылю, Царква адзначае пасвята Хрыстовага Нараджэння.

Акрамя таго, згодна з царкоўным календаром адзначаецца Сабор Прасвятой Багародзіцы – дзень, калі ўшаноўваецца Маці Божая, бо менавіта праз Яе Гасподзь уцялесніўся і стала магчымым уратаванне роду чалавечага ад вечнай смерці. Царква нібы сведчыць сваім дзецям, каго з людзей мы павінны ўшанаваць у Хрыстовым Нараджэнні перш за ўсё.

Адметна, што менавіта ў гэты дзень Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў служэнне Боскай літургіі ў адным з Багародзічных прыходаў нашай епархіі – у храме Трох Віленскіх мучанікаў прыхода Благавешчання Прасвятой Багародзіцы кафедральнага горада Ваўкавыска.

Яму саслужылі сакратар Гродзенскай епархіі мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч, благачынны Ваўкавыскай акругі іерэй Аляксандр Юзва, настаяцель храма протаіерэй Дзмітрый Бялоцкі і духавенства благачыння. У часе літургіі спявалі два прыходскія хоры – “дзіцячы” і “дарослы”. На запрычасным пеўчыя абодвух хораў прыгожа выканалі калядкі.

Па заканчэнні літургіі Уладыка павіншаваў усіх прысутных са святам Хрыстовага Нараджэння, пажадаў усім усяго найлепшага і ўручыў узнагароды рэгентам прыходскіх хораў і пеўчым. У будынку нядзельнай школы прыхаджане змаглі палюбавацца на невялікую калядную экспазіцыю, дзе вучні размясцілі сняжынкі з пажаданнямі ў гонар Хрыстовага Нараджэння, а таксама свае малюнкі і выцінанкі святочнай тэматыкі. Адным з пажаданняў на каляднай сняжынцы было прыблізна такое: “каб хутчэй дабудаваць храм”…

Вядома, што мы зараз знаходзімся ў перыядзе пасвята Хрыстовага Нараджэння, і царкоўныя песнаспевы праслаўляюць Народжанага Хрыста. Асаблівасць сённяшняга дня ў тым, што мы праслаўляем Віноўніцу нашай радасці – Прасвятую Багародзіцу. Сённяшняе свята імянуецца “саборам”, бо старажытныя хрысціяне мелі звычай у гэты дзень збірацца ў храмы для праслаўлення Маці Божай.

Прасвятая Багародзіца падае нам прыклад вернасці і адданасці Богу. Пра адданасць Дзевы Марыі сведчыць Яе адказ архангелу Гаўрыілу ў момант Благавешчання: “Вось, я раба Гасподня, няхай будзе мне па слове Тваім”. Сказанае аднойчы, выконвалася цягам усяго жыцця, і нават Крыж і Распяцце не здолелі Яе пахіснуць.

Багародзіца, несумненна, ёсць узорам чысціні цела і духу: ёй упрыгожваюцца ўсе людскія душы, але ніхто гэтак не ўпрыгожыўся гэтым дабрадзействам, як Божая Маці. Яна абрала для Сябе на ўсё жыццё цноту, і такім чынам засведчыла ўзор новазапаветнай дасканаласці.

Многае можна і трэба пераймаць у Маці Божай, асабліва ўменне мужна пераносіць беды і спакусы. У самую хвіліну Нараджэння не стае месца ў абіцелі, і Дзева Марыя ідзе для гэтага ў верцеп. Калі Ірад захацеў забіць Дзіця, Святое Сямейства вымушана было ўцячы ў Егіпет, а значыць зазнаць нямала выпрабаванняў гэтага небяспечнага падарожжа. А якое мучэнне для сэрца Прачыстай Маці бачыць на крыжы ў муках Сына?

Нам варта паспяшыць да Маці Божай і звярнуцца да Яе з малітвай, каб у нашых душах адлюстраваўся хаця б слабы вобраз Яе дабрадзействаў, якія ўпрыгожвалі Яе на зямлі.

Зьміцер Даўгаполік-Пратасевіч

Награды

Медаль "Коложская Одигитрия" III степени:

- Воропай Елена Николаевна, регент взрослого хора.

Архиерейская грамота:

- Вильчинская Жанна (Анна) Александровна, регент детского хора;
- Парис Елена Георгиевна, певчая хора;
- Будиков Николай Николаевич, певчий хора.

Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut