Главная » Новости » 2019 » 12 » 04 » Прастольнае свята царквы ў гонар Уводзінаў у храм Прасвятой Багародзіцы Кірыла-Мяфодзіеўскага прыхода г. Ваўкавыск

Прастольнае свята царквы ў гонар Уводзінаў у храм Прасвятой Багародзіцы Кірыла-Мяфодзіеўскага прыхода г. Ваўкавыск

4 снежня  Царква святкуе Уводзіны ў храм Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі. У гэты дзень прыход святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія г. Ваўкавыск адзначае малое прастольнае свята. З гэтай нагоды Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў служэнне Боскай літургіі ў царкве ў гонар Уводзінаў у храм Прасвятой Багародзіцы Кірыла-Мяфодзіеўскага прыхода.

Яму саслужылі сакратар Гродзенскай епархіі мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч, благачынны і настаяцель прыхода іерэй Аляксандр Юзва і духавенства благачыння. Па заканчэнні літургіі быў ажыццёўлены Хрэсны ход вакол храма і слаўленне ў гонар Маці Божай дзеля адзначаемага свята. Уладыка павіншаваў усіх прысутных на богаслужэнні са святам і пажадаў заступніцтва Маці Божай.

У часе пропаведзі Уладыка адзначыў, што звесткі пра падзеі Уводзінаў у храм Маці Божай мы атрымалі з царкоўнага падання. Дзева Марыя - гэта вымаленае дзіця бясплодных бацькоў. І, трэба сказаць, не толькі бацькоў, але многіх і многіх папярэдніх пакаленняў, з якіх паходзілі бацькі Прасвятой Дзевы Марыі. Разважаючы пра Маці Божую, Уладыка падкрэсліў, што яна імянуецца Пачэснейшай за Херувімаў і Слаўнейшай без параўнання за Серафімаў. Маці Божая называецца вышэйшай за ангелаў.

Разумеецца, чалавек створаны на ўзор і падабенства Божае і ён па сваёй сутнасці вышэй за ангелаў. Бог даў чалавеку найвышэйшы дар - свабоду. І менавіта таму, што чалавек па сваёй волі адпаў ад адзінства з Богам, яму даецца шанец па сваёй жа волі стаць супольнікам Яго славы. Сам чалавек не змог бы ўратавацца. Для гэтага Гасподзь праз Прачыстую Дзеву Марыю пасылае Сына Свайго Адзінароднага, каб уратаваць род чалавечы ад вечнай смерці. Для таго, каб чалавеку ўратавацца, патрэбна была згода чалавека. І ў асобе Маці Божай гэта згода была атрымана: "Няхай будзе мне па Слове Тваім".

Жыццё Маці Божай - гэта цяжкі крыж, і ў момант Благавешчання Маці Божая пакорна Яго прыняла. Менавіта такі ўзор пакоры і мудрасці падае нам Прачыстая Багародзіца. І сваім жыццём Яна сапраўды засведчыла, што Яна Пачэснейшая за Херувімаў і Слаўнейшая без параўнання за Серафімаў.

За сённяшнім апостальскім чытаннем гаварылася пра скінію - першазданны іудзейскі храм. Скінія - месца асаблівай прысутнасці Бога. Менавіта яна сімвалізуе Маці Божую. Прасвятая Дзева Марыя - гэта адухоўлены храм, праз які явіўся Гасподзь. І Царква ў асобе апостала Паўла заклікае нас стацца менавіта такім храмам: "Вы храм Божы, і Дух Божы жыве ў Вас". Як Маці Божая падымалася па прыступках храма, так і нам трэба ўзыходзіць па прыступках духоўнага ўдасканалення.

Варта зазначыць, што збаўленне без храма, без Царквы немагчыма. Знаходзячыся ў Царкве, мы павінны духоўна ўзрастаць, вучыцца збаўленню, удзельнічаць у царкоўных таінствах, у якіх даецца благадаць Божая.

Зьміцер Даўгаполік-Пратасевіч

Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut