19 снежня Царква адзначае памяць свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх Цудатворца. Дамавы храм Архіерэйскага Падвор’я носіць імя гэтага, бадай, самага вядомага хрысціянскага святога, і таму ў гэты дзень – у дзень прастольнага свята – служэнне Боскай літургіі ў гэтым храме ўзначаліў Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі.