Главная » Новости » 2020 » 12 » 19 » Прастольнае свята храма Архіерэйскага Падвор’я

Прастольнае свята храма Архіерэйскага Падвор’я

19 снежня Царква адзначае памяць свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх Цудатворца. Дамавы храм Архіерэйскага Падвор’я носіць імя гэтага, бадай, самага вядомага хрысціянскага святога, і таму ў гэты дзень – у дзень прастольнага свята – служэнне Боскай літургіі ў гэтым храме ўзначаліў Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі.

Яму саслужылі сакратар Гродзенскай епархіі мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч, духаўнік Гродзенскай епархіі мітрафорны протаіерэй Аляксандр Наздрын, в.а. настаяцеля храма іерэй Мікалай Гайдук, клірык храма, а таксама адказны за сацыяльнае служэнне Гродзенскай епархіі іерэй Павел Сяргееў.

Богаслужэнне суправаджалася спевамі прыходскага хору пад упраўленнем Ксеніі Собаль. На запрычасным хор Нядзельнай школы і брацтва Архіерэйскага Падвор’я пад упраўленнем Альжбеты Даўгаполік выканаў беларускія народныя псальмы ў гонар свяціцеля.

Па заканчэнні літургіі быў праведзены дабрачынны кірмаш, мэтай якога стаў збор сродкаў для будаўніцтва інклюзіўных майстэрняў. У правядзенні кірмаша чынны ўдзел прыняло брацтва падвор’я (старшыня брацтва – Анастасія Нітачкіна). Братчыкі парадавалі прыхаджанаў гарачай гарбатай і смачнай выпечкай.

У часе літургіі Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка прамовіў пропаведзь з нагоды дня памяці святога. Уладыка звярнуў увагу на дар святасці, які немагчыма схаваць, які відаць здалёк і які прасвятляе ўсё навокал. Гэтаксама і свяціцель Мікалай, які жыў па Евангеллі, явіў сабой узор святасці.

Таксама Уладыка звярнуўся да тэмы лагоднасці ў хрысціянінскім жыцці. Чаму ў трапары ў гонар свяціцеля спяваецца пра тое, што ён – правіла веры? А таму, што стаць правілам веры можна толькі дасягнуўшы змірэння – бадай, найважнейшага хрысціянскага дабрадзейства. Як дасягнуў змірэння свяціцель Мікалай? Менавіта шляхам узорнай лагоднасці.

Словы “змірэнне”, “змірэнны” вельмі часта ўжываюцца ў царкоўным абыходку. Але ці правільна яны разумеюцца? Нярэдка пад змірэнным падразумяваюць чалавека, які з усім згаджаецца, які нікому не пярэчыць. Але ці такі быў свяціцель Мікалай? Вядома, не. Гэты чалавек быў вызнаўцам як у часы ганенняў на хрысціянаў, так і ў часы, ужо спрыяльныя для хрысціянства. Менавіта праз сваю непрымірымасць са злом свяціцель Мікалай не раз знаходзіўся ў вязніцы, і сучасныя вучоныя, даследаваўшы мошчы святога, гэта даказалі, паколькі катаванні над святым Мікалаем пакінулі вельмі глыбокі след на яго нятленным целе.

Безумоўна, у нашым традыцыйным уяўленні свяціцель атаясамліваецца з дабрынёй і прастатой. Так, будучы архіепіскапам у правінцыйным гарадку, удалечыні ад сусветна вядомых хрысціянскіх сталіц, праславіўся свяціцель Мікалай праз сваю надзвычайную міласэрнасць. А колькі цудаў здараецца па малітвах гэтага самага вядомага ў хрысціянскім свеце святога! Адметна, што з яго імем звязваюць калядныя падарункі дзецям. Разумеецца, нездарма. Шанавалі свяціцеля Мікалая і нашы продкі, асабліва ўважаючы яго простае паходжанне, памятаючы яго дабрыню і міласэрнасць. Многія беларусы мелі ў сваіх хатах выявы свяціцеля. А яшчэ вядомыя нам у нашай культуры "наіўныя" абразы, на якіх свяціцель можа падацца нашым з вамі земляком.

Просячы ў свяціцеля Мікалая аб надзённым, не будзем забывацца прасіць у яго для сябе аб вечным, будучы годнымі звання свайго хрысціянскага, і, пэўна ж, будзем удзячнымі гэтаму святому за яго спрыянне нам, грэшным.

Няхай вобраз свяціцеля Мікалая сагравае кожнага з нас у гэтыя няпростыя, зімовыя для нашай Бацькаўшчыны часы, а таксама натхняе ўсіх нас на добрыя ўчынкі, на жыццё па Евангеллі.

Зьміцер Даўгаполік-Пратасевіч

Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut