Главная » Новости » 2019 » 11 » 10 » Гістарычны дзень для праваслаўных вернікаў аграгарадка Каралін

Гістарычны дзень для праваслаўных вернікаў аграгарадка Каралін

Дзясятага лістапада для праваслаўных вернікаў аграгарадка Каралін – гістарычны дзень: тут урачыста асвяцілі новую царкву, названую ў гонар Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы.

Радасная падзея аб’яднала вялікую колькасць вернікаў. Першыя прыхаджане пачалі збірацца ў храме яшчэ задоўга да пачатку Богаслужэння: адны – каб палюбавацца прыгажосцю новай святыні, другія – каб напісаць свае просьбы Багародзіцы і асабіста малітоўна падзякаваць Богу за такі цудоўны падарунак.

Дарогу да храма вяскоўцы выклалі кветкамі: так гасцінна, з хлебам-соллю каралінцы сустракалі Уладыку Арцемія. Услед за вялікім госцем царкву запоўнілі вернікі. Многія жыхары Зэльвеншчыны прыехалі на ўрачыстасць з іншых прыходаў. Таму маленькая і ўтульная святыня не змагла умясціць ўсіх жадаючых.

Чын асвячэння новага храма ўзначаліў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. Прысутныя сталі сведкамі прыгожага абрада, падобнага да таінства Хрышчэння чалавека: спачатку святары амылі прастол, памазалі мірай і “апранулі” яго ў светлае ўбранне. Затым і сам храм пакрапілі святой вадой. А на яго сценах, пад самай столлю, з’явіліся чатыры маленькія крыжыкі – як сімвал прысутнасці Бога.

Святочнаму ўбранству царквы адпавядалі і радасны настрой людзей, і ўся ўрачыстая атмасфера. У беласнежных сценах святыні шчырая шматгалосая малітва ўзнімалася ў вышыню – да крыжа, які ўзнёсся над купалам храма.  

У час Богаслужэння Уладыка Арцемій сардэчна вітаў ўсіх прыхаджан, а таксама паломнікаў.

– У царкоўным жыцці чалавек нараджаецца нанова, – звярнуўся з архіпастырскім словам да прысутных Яго Высокапра-

асвяшчэнства. – Праз цярністы шлях пакаяння хрысціяне імкнуцца ўз’яднацца з Богам. І новая святыня стане яшчэ адной прыступкай на гэтым шляху. Дай Бог, каб у міры і любові гэты храм стаяў да сканчэння веку, каб у вас была адзіная царкоўная абшчына, адзіная царкоўная сям’я.

Уладыка таксама выказаў спадзяванне, што святыня стане своеасаблівым цэнтрам для моладзі, якая штогод збіраецца ў Караліне на экалагічныя злёты.

Актыўным прыхаджанам і тым, хто аказваў дапамогу ў будаўніцтве святыні, архіепіскап уручыў узнагароды. Благачынны Зэльвенскай акругі Георгій Субаткоўскі адзначаны медалём Кірыла Тураўскага. Медаля “Каложская адзігітрыя” ўдастоена прыхаджанка Раіса Вярстак. “Каложскі Крыж” атрымалі майстар Канстанцін Лявіцкі, дыспетчар РЭС Аляксандр Сячэйка. Архірэйскай граматай узнагароджаны старшыня райвыканкама Дзяніс Альшэўскі, старшыня Каралінскага сельвыканкама Алег Бурдук, прыхаджанін Іван Вярстак.

Пасля святочнага Богаслужэння вернікаў запрасілі на канцэртную праграму, падрыхтаваную самадзейнымі артыстамі і работнікамі ўстаноў культуры.

Зэльвенская паэтка Алена Кароза гэтай знакавай падзеі прысвяціла свой верш.

Благаславі, Божа!

Здаўна ўзгорак ля часоўні
Народ, чамусь, касцёлам зваў.
Нібыта верыў, што прыродна
Пад храм тут месца Бог абраў.

Ішлі гады, вякі міналі.
Узгорак значна стаў ніжэй.
А душы людскія пыталі,
Як ім да Бога стаць бліжэй.

І вось адказ: часоўня наша
Зноў да малітвы кліча люд.
Тут помыслы й душа чысцеюць.
Ну хіба то не Божы цуд?

Ну хіба то не Божы провід,
Што ў душах веру абудзіў,
Каб правільны шлях выбраў кожны,
Хто, можа, ў цемры заблудзіў?

Ідзіце, людзі, у часоўню,
Каб змыць з душы гаротнай бруд,
Каб светлай верай наталіцца
І атрымаць надзеі цуд.

Вядзі нас, Божа, шляхам верным,
Каб меней зла вакол было,
І ўмацуй у душах веру,
Благаславі наша сяло!

Пра што казалі ўдзельнікі ўрачыстасці:

Лілія Мікалаеўна:

– Я вельмі задаволена, што ў нашым прыходзе адкрылася яшчэ адна святыня. Дай Бог, каб яна стаяла доўга, каб было радасна ў душы ад таго, што мясцовыя жыхары могуць прыходзіць сюды і ўзносіць малітвы Усявышняму, пакланіцца перад іконамі, падумаць пра вечнае.

Алег Бурдук:

– У 2016 годзе аграгарадкоўцы выйшлі з ініцыятывай аддаць пад царкву  пустуючы будынак ціра. Ужо тады стала зразумела, што храм людзям вельмі патрэбны. Мясцовае сельгаспрадпрыемства пайшло насустрач і аказала дапамогу ў рамонтных работах. Вернікі таксама ўносілі свае ахвяраванні – хто дапамагаў грашыма, хто работай. Вось так агульнымі намаганнямі на нашай зямлі з’явіўся такі прыгожы храм.

Ніна Юр’еўна:

– Адкрыццё такога цудоўнага Божага дома – вялікае свята для ўсіх вернікаў. У новую царкву іду са свечкай, якую пастаўлю, канешне ж, за здароўе. Няхай Гасподзь дае нам сілы наведваць такую прыгожую святыню і маліца тут.

Насця:

– Асеннія канікулы я правяла ў бабулі ў Караліне і прапусціць гэтую знакавую падзею для нашай малой радзімы не магла. У маёй сям’і такія духоўныя традыцыі шануюць асабліва.

Іосіф Вікенцьевіч:

– Сёння сапраўды тут адчуваецца прысутнасць Бога. Гляджу на радасныя твары прыхаджан і малюся ў душы, каб так мнагалюдна было ў храме кожную нядзелю.

Тэрэза КАВАЛЕВІЧ

Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut