17 лютага 2013 года ў царкве ў гонар свяціцеля Лукі Война-Ясянецкага пры Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы адбылася сустрэча з гарадзенскай паэткай Галінай Самойла. Яна нарадзілася ў вёсцы Бандары Гродзенскага раёна ў сям'і настаўнікаў. З дзяцінства піша вершы, у 14 гадоў у рэспубліканскім часопісе "Бярозка" дэбютавала вершам "Агеньчык". У 2001 годзе выйшла кніга "Сола трох галасоў", якая напісана разам з маці і братам, праз некалькі гадоў - "Между светом и тьмой" - сумесная праца з маці і мужам. Нядаўна, у 2011 годзе, свет пабачыў новы зборнік твораў пісьменніцы - "Зоркі над маўклівай адзінотай", за які яна атрымала рэспубліканскую ўзнагароду "Залаты Купідон" III ступені. Сёння паэтка прачытала вернікам свае ўлюбёныя вершы, у якіх можна ў бачыць тонкую душу творцы, зразумець, чым жыве пісьменніца, як і я праблемы быцця хвалюць. Настаяцель царквы айцец Аляксандр Хомбак падзякаваў Галіне за выдатную паэзію, за цікавую і эмацыйную с устрэчу. Iрына ШУРСКАЯ.