Главная » Новости » 2015 » 03 » 18 » У дзяржаўнай гімназіі Шчучына адбыліся навукова-літаратурныя чытанні «У пачатку было Слова»

У дзяржаўнай гімназіі Шчучына адбыліся навукова-літаратурныя чытанні «У пачатку было Слова»

18 красавiка 2015 года. У дзяржаўнай гімназіі Шчучына адбыліся навукова-літаратурныя чытанні «У пачатку было Слова»Навукова- літаратурныя чытанні «У пачатку было Слова» у дзяржаўнай гімназіі г. Шчучына прадоўжылі шэраг мерапрыемстваў да маючага адбыцца ў верасні Дня беларускага пісьменства і пераўтварыліся ў сапраўднае свята духоўнасці.

Пра галоўную нематэрыяльную спадчыну пакаленняў – кнігу - гаварылі навучэнцы і педагогі гімназіі і святары храма Міхаіла Архістраціга г. Шчучына. Гучалі вершы Рыгора Барадуліна, Мікалая Гумілёва, Ніла Гілевіча, Максіма Багдановіча, Валерыя Брусава і іншых вядомых паэтаў. У інсцэніроўках “ажывалі” скульптуры Васіля Цяпінскага і Сымона Буднага…

Праз эмацыянальныя выступленні з мультымедыйнай прэзентацыяй арганізатары свята расказалі пра з’яўленне 14 сакавіка 1564 года на Русі першай друкаванай кнігі Івана Фёдарава “Апостал”, стварэнне славянскай азбукі і традыцыю праваслаўнай славянскай кніжнасці.

Прысутныя з цікавасцю слухалі навуковыя работы выкладчыкаў гімназіі Алены Пасюты “Уплыў Бібіліі на развіццё літаратуры эпохі сярэднявечча” і Алены Лісоўскай “Біблейскія сюжэты ў сусветным мастацтве”, святара Сергія Сямашкі “Слуцкае Евангелле: старонкі гісторыі і сучаснасць”, навучэнкі гімназіі Яны Віленцій “Біблеізмы у сучаснай рускай мове”. Кранулі прасякнутыя шчырасцю і высокім духам выступленні дырэктара гімназіі Наталлі Лебедзь, галоўнага рэдактара часопіса “Пакаленне” Алены Бабіч, благачыннага шчучынскай акругі іерэя Аляксандра Пасцерняка.

Трапяткімі музычнымі творамі дапоўніў славесны рад народны ансамбль духоўнай музыкі “Прэабражэнне”. Яркім акордам напрыканцы мерапрыемства прагучаў урывак Пасхальнага Евангелля на шасці (!) розных мовах у выкананні гімназістаў.

Вялікі інтарэс выклікала выстава старажытных рэдкіх кніг з царкоўных і асабістых фондаў і выстава праваслаўнай літаратуры для дзяцей, моладзі і сямейнага чытання, арганізаваная Шчучынскай дзіцячай бібліятэкай. Дзеці і дарослыя дакрануліся да свяшчэннай рэліквіі – фотатыпічнай копіі Слуцкага Евангелля – унікальнага рукапіснага помніка XVI стагоддзя. А благачынны Шчучынскай акругі Аляксандр Пасцерняк ўручыў у дар гімназіі две каштоўныя кнігі, якія датычацца глыбокага навуковага аналізу Слуцкага Евангелля.

- Такія мерапрыемствы ўздымаюць чалавечы дух, напаўняюць сэрцы любоўю, верай і напамінаюць нам пра спрадвечныя каштоўнасці, - адзначылі напрыканцы навукова-літаратурных чытанняў педагогі гімназіі. Іх таленавітыя выхаванцы з гэтым цалкам пагадзіліся...

Ала БІБІКАВА,

фота аўтара

18 красавiка 2015 года. У дзяржаўнай гімназіі Шчучына адбыліся навукова-літаратурныя чытанні «У пачатку было Слова»

Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut