Навукова- літаратурныя чытанні «У пачатку было Слова» у дзяржаўнай гімназіі г. Шчучына прадоўжылі шэраг мерапрыемстваў да маючага адбыцца ў верасні Дня беларускага пісьменства і пераўтварыліся ў сапраўднае свята духоўнасці.
Пра галоўную нематэрыяльную спадчыну пакаленняў – кнігу - гаварылі навучэнцы і педагогі гімназіі і святары храма Міхаіла Архістраціга г. Шчучына. Гучалі вершы Рыгора Барадуліна, Мікалая Гумілёва, Ніла Гілевіча, Максіма Багдановіча, Валерыя Брусава і іншых вядомых паэтаў. У інсцэніроўках “ажывалі” скульптуры Васіля Цяпінскага і Сымона Буднага…