У гімназіі г. Шчучына прайшлі літаратурна-навуковыя чытанні, прысвечаныя 500-годдзю Шчучына і 500-гадоваму юбілею з дня выхаду ў свет першай друкаванай кнігі Ф. Скарыны “Псалтыр”. Асаблівай падзеяй мерапрыемства стала прэзентацыя друкарскага станка на ўзор скарынаўскага, зробленага шчучынскімі майстрамі.
- Менавіта дзякуючы беларускаму першадрукару Францыску Скарыне з Полацку -- вядомаму вучонаму, асветніку і гуманісту, беларусы першымі сярод усходніх славян і ўсіх усходнееўрапейскіх народаў атрымалі друкаваную кнігу на роднай мове “Псалтыр”, якая выйшла ў свет 6 жніўня 1517 года ў Празе, - вітаючы ўдзельнікаў мерапрыемства, нагадала дырэктар гімназіі Алена Васільеўна Пасюта.