Главная » Novostnye Tegi » Т.И. Грецкая

Т.И. Грецкая

Калядныя сустрэчы ў школе №27 горада Гродна

Калядныя сустрэчы ў школе №27 горада Гродна


7 студзеня 2016 года ў чарговы раз актавая зала СШ №27 гасцінна расчыніла дзверы перад прыхаджанамі Храма Раства Хрыстова, вучнямі і бацькамі нашай школы, якія прыйшлі на канцэрт “Калядныя сустрэчы”.

Стала ўжо традыцыяй вялікія праваслаўныя святы адзначаць разам. І на гэты раз канцэрт рыхтаваўся сумесна з вучнямі нашай і нядзельнай школ. Выступленне хора, вершы ў гонар свята і вершы-малітвы, інсцэніроўка, якая вучыць нас быць спагадлівымі, шчодрымі, верыць у тое, што Бог заўсёды з намі, танцавальныя нумары, выкананне музычных твораў на флейце, скрыпцы і цымбалах – усё гэта стварала гарманічную карціну свята, апошнім штрыхом якога была фінальная песня, у якой гучалі шчырыя пажаданні і віншаванні са святам.

Канцэрт "Велікодны настрой" на школьнай сцэне

Канцэрт "Велікодны настрой" на школьнай сцэне

Вясна заўсёды асацыіруецца ў кожнага з нас з пачаткам абуджэння не толькі прыроды, але і абуджэннем у нас саміх надзеі на пачатак нечага новага і лепшага. І гэта, сапраўды, так, бо менавіта вясной кожны з нас рыхтуецца да аднаго з самых цудоўных хрысціянскіх свят – Вялікадня. Гэта свята прыходзіць у кожны дом, у кожную сям’ю. Наша школа таксама адна вялікая сям’я, таму яно было і ў нашым доме. Ужо стала традыцыяй запрашаць гасцей не толькі ў дзень свята, але і ладзіць яго праз тыдзень для вучняў пачатковых і сярэдніх класаў. Прыемна, што прыходзяць вучні з бацькамі і малодшымі братамі і сястрычкамі.

Свята радасці і душэўнай чысціні

Свята радасці і душэўнай чысціні

Сонечны дзень і цудоўны настрой чакаў ўсіх, хто прысутнічаў на святочным канцэрце “Велікодны настрой”, які прайшоў 12 красавіка ў актавай зале СШ №27 г. Гродна. У ім прынялі ўдзел вучні нашай і нядзельнай школы, а таксама танцавальны калектыў “Непаседы”. Да свята рыхтаваліся загадзя: малявалі малюнкі, рыхтавалі “пісанкі”, стваралі цэлыя кампазіцыі. Усё гэта пасля прадставілі на традыцыйнай выставе “Велікодны цуд”, якая праходзіць ў школе ужо чацвёрты год. У ёй заўсёды ўдзельнічаюць і вучні нядзельнай школы пры Храме Раства Хрыстова. Таму ўсіх , хто прыйшоў на святочны канцэрт, чакала выстава з лепшых работ вучняў. Прыемна, што на такія мерапрыемствы прыходзяць сем’ямі, бо гэта, сапраўды, светлае і радаснае свята, якое яднае людзей, уносіць ў іх жыццё веру і душэўны спакой.

Канцэрт-віншаванне “Калядная зорка”

Канцэрт-віншаванне “Калядная зорка”

Кожны год  дзеці  і дарослыя чакаюць цудоўнае свята Каляд. У гэты дзень усе стараюцца падарыць радасць родным, сябрам, знаёмым, але ёсць тыя, каму ўвага і добразычлівасць патрэбны ў першую чаргу, тыя, па адносінах да якіх вымяраецца дабрыня і чалавечнасць грамадства. Гэта дзеці, у якіх ёсць сур’ёзныя праблемы са здароўем. Менавіта для такіх школьнікаў вучні СШ № 27 сумесна з вучнямі Нядзельнай школы падрыхтавалі канцэрт-віншаванне “Калядная зорка”, на якім выступіў настаяцель Храма Раства Хрыстова а.Уладзімір. 

Святыні Гродзеншчыны

Святыні Гродзеншчыны

Сёння ў нашым грамадстве шмат увагі ўдзяляецца духоўнаму выхаванню падрастаючага пакалення. Таму вельмі важна, каб сувязь паміж сям’ёй, царквой і школай была вельмі цесная. Прыкладам гэтага можна назваць экскурсійны маршрут “Цудатворныя абразы Гродзеншчыны (Ракавічы – Сынкавічы – Жыровічы)”, які быў распрацаваны сумесна настаяцелем храма Раства Хрыстова г.Гродна  а.Уладзімірам і настаўнікамі СШ №27 г.Гродна. Калі першы раз на экскурсію адправіліся вучні і настаўнікі, то другі раз да іх далучыліся і бацькі.

Подписка на RSS - Т.И. Грецкая
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
by Dr. Radut