Свята радасці і душэўнай чысціні
Сонечны дзень і цудоўны настрой чакаў ўсіх, хто прысутнічаў на святочным канцэрце “Велікодны настрой”, які прайшоў 12 красавіка ў актавай зале СШ №27 г. Гродна. У ім прынялі ўдзел вучні нашай і нядзельнай школы, а таксама танцавальны калектыў “Непаседы”. Да свята рыхтаваліся загадзя: малявалі малюнкі, рыхтавалі “пісанкі”, стваралі цэлыя кампазіцыі. Усё гэта пасля прадставілі на традыцыйнай выставе “Велікодны цуд”, якая праходзіць ў школе ужо чацвёрты год. У ёй заўсёды ўдзельнічаюць і вучні нядзельнай школы пры Храме Раства Хрыстова. Таму ўсіх , хто прыйшоў на святочны канцэрт, чакала выстава з лепшых работ вучняў. Прыемна, што на такія мерапрыемствы прыходзяць сем’ямі, бо гэта, сапраўды, светлае і радаснае свята, якое яднае людзей, уносіць ў іх жыццё веру і душэўны спакой.
Настаўніца СШ№27 Таццяна ГРЭЦКАЯ