7 студзеня 2016 года ў чарговы раз актавая зала СШ №27 гасцінна расчыніла дзверы перад прыхаджанамі Храма Раства Хрыстова, вучнямі і бацькамі нашай школы, якія прыйшлі на канцэрт “Калядныя сустрэчы”.
Стала ўжо традыцыяй вялікія праваслаўныя святы адзначаць разам. І на гэты раз канцэрт рыхтаваўся сумесна з вучнямі нашай і нядзельнай школ. Выступленне хора, вершы ў гонар свята і вершы-малітвы, інсцэніроўка, якая вучыць нас быць спагадлівымі, шчодрымі, верыць у тое, што Бог заўсёды з намі, танцавальныя нумары, выкананне музычных твораў на флейце, скрыпцы і цымбалах – усё гэта стварала гарманічную карціну свята, апошнім штрыхом якога была фінальная песня, у якой гучалі шчырыя пажаданні і віншаванні са святам.