Главная » Новости » 2013 » 12 » 20 » Канцэрт-віншаванне “Калядная зорка”

Канцэрт-віншаванне “Калядная зорка”

20 снежня 2013г. Канцэрт-віншаванне “Калядная зорка”Кожны год  дзеці  і дарослыя чакаюць цудоўнае свята Каляд. У гэты дзень усе стараюцца падарыць радасць родным, сябрам, знаёмым, але ёсць тыя, каму ўвага і добразычлівасць патрэбны ў першую чаргу, тыя, па адносінах да якіх вымяраецца дабрыня і чалавечнасць грамадства. Гэта дзеці, у якіх ёсць сур’ёзныя праблемы са здароўем. Менавіта для такіх школьнікаў вучні СШ № 27 сумесна з вучнямі Нядзельнай школы падрыхтавалі канцэрт-віншаванне “Калядная зорка”, на якім выступіў настаяцель Храма Раства Хрыстова а.Уладзімір. 

Ён раслумачыў дзецям наколькі важным з’яўляецца гэта свята, што вучыць людзей быць добрымі і міласэрнымі да тых, хто побач з намі, а таксама павіншаваў усіх прысутных з надыходзячым святам. Удзельнікі канцэрта  расказалі пра гісторыю ўзнікнення свята, прадставілі калядную інсцэніроўку, а таксама прагучалі цудоўныя песні ў выкананні вучняў школы. Акрамя гэтага, напярэданні свят у школе прашла акцыя “Зрабі падарунак сябру”, якая давала магчымасць кожнаму праявіць свае добразычлівыя адносіны да тых, хто побач з  намі кожны дзень. Таму дзеці з праблемамі здароўя змаглі атрымаць калядныя падарункі.

Настаўніца СШ №27  Грэцкая Т.І.

20 снежня 2013г. Канцэрт-віншаванне “Калядная зорка”
20 снежня 2013г. Канцэрт-віншаванне “Калядная зорка”
20 снежня 2013г. Канцэрт-віншаванне “Калядная зорка”
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut