Мы чулі сёння аповед пра слепанароджанага. Мы не ведаем праз досвед, што такое цялесная слепата, але мы можам уявіць, наколькі гэты чалавек быў замураваны ў самім сабе.
Сёння Святая Хрыстова Праваслаўная Царква адзначае памяць свяціцеля і цудатворца Мікалая, i мы захоплены любоўю і глыбокім шанаваннем да гэтага ўгодніка Божага, аднаго з найвялікшых падзвіжнікаў веры і набожнасці.
Сённяшняе Евангельскае чытанне ўяўляе сабой дзівосна выразны, напоўнены вельмі кранальнымі падрабязнасцямі аповед пра тыя зносіны, якія мелі з уцялесненым Хрыстом, з уцялесненым Богам, людзі, якім суджана было ўбачыць Яго пры жыцці.
Сёння – свята пустога гроба Збаўцы. Сёння дзень не проста тых людзей, якія прыйшлі і ўбачылі, што Хрыста там няма, але ўсіх тых, хто таемна ці яўна Збаўцу паслужыў.
Жывы Гасподзь, у гэтым пераконваліся вучні. Уваскрэслы Хрыстос не явіўся ні Анне, ні Каіафе, ні каму-небудзь са Сваіх катаў. Чаму? Ды таму, што іх злая воля працівілася відавочнасці, працівілася ўладзе Святла. Але явіўся Ён “добраму нявер’ю” Фамы.
Дарагія браты і сёстры, шчыра віншую вас з Пасхай Гасподняй – Светлым Хрыстовым Уваскрасеннем, якое, як кажа нам пра гэта Святая Царква, ёсць “свята са святаў” і “ўрачыстасць з урачыстасцяў”! Міласцю Божай мы дасягнулі гэтага сапраўды Вялікага дня.
У Вялікую пятніцу ўспамінаюцца Царквой святыя ратавальныя пакуты і смерць Госпада Іісуса Хрыста. Пакуты Хрыстовы непарыўна звязаны з грахамі кожнага чалавека.У Гефсіманскім садзе моцай спачувальнай любові Ён перажыў тугу ад усяго чалавечага грэху ў цяперашнім, мінулым і будучыні.
12 апреля 2020. Вход Господень в Иерусалим (Вербное воскресенье). Свято-Покровский кафедральный собор города Гродно. Праздничные богослужения возглавил Высокопреосвященнейший Артемий, архиепископ Гродненский и Волковысский. Читалось Евангелие от Ин. 12:1–18 (зач. 41).