Кожны год дзеці і дарослыя чакаюць цудоўнае свята Каляд. У гэты дзень усе стараюцца падарыць радасць родным, сябрам, знаёмым, але ёсць тыя, каму ўвага і добразычлівасць патрэбны ў першую чаргу, тыя, па адносінах да якіх вымяраецца дабрыня і чалавечнасць грамадства. Гэта дзеці, у якіх ёсць сур’ёзныя праблемы са здароўем. Менавіта для такіх школьнікаў вучні СШ № 27 сумесна з вучнямі Нядзельнай школы падрыхтавалі канцэрт-віншаванне “Калядная зорка”, на якім выступіў настаяцель Храма Раства Хрыстова а.Уладзімір.