Благадатны агонь ад гроба Хрыста ў Іерусаліме прывязлі ў Свята-Пакроўскі кафедральны сабор у пятніцу, каля 20:00. Духавенства і вернікі сутрелі Святыню, якая ужо 22-гі раз Божым Святлом нагадвае беларусам пра роднае слова. Пры благадатным полымі адбыўся малебен.
Як распавеў настаяцель Свята-Пакроўскага сабора прат. Георгій Рой: “У гэтым падарожжы супадае фізічнае і духоўнае святло, а таксама свет асветы, які прыносіць пісьменства”… Акцыя, прымеркаваная да дня беларускага пісьменства высвятляе думку, што калі вывучаць гiсторыю, то будзем ведаць, што нам ёсць чым ганарыцца — беларускае пісьменства мае шматвекавыя традыцыі, а асветнікі беларускага народа — асобы еўрапейскага маштабу: Францыск Скарына, Кірыла Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая, Сімяон Полацкі, чыю творчасць навукоўцы лічаць не толькі адной з крыніц беларускай літаратуры, але і пачаткам рускага вершаскладання і тэатра.