7 снежня 2016 года настаяцель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора, кандыдат багаслоўя, чалец Біблейскай камісіі БПЦ па перакладу Cвяшчэннага Пісання і богаслужэнняў на беларускую мову протаіерэй Георгій Рой правеў са студэнтамі тэматычную сустрэчу: "Беларуская мова ў Праваслаўнай царкве".
Адкрытая дыскусія адбылася ў будынку факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на Кастрычніцкай, 5.