"Беларуская мова ў Праваслаўнай царкве": сустрэча настаяцеля Пакроўскага сабора са студэнтамі гiстарычнага факультета ГрДУ
7 снежня 2016 года настаяцель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора, кандыдат багаслоўя, чалец Біблейскай камісіі БПЦ па перакладу Cвяшчэннага Пісання і богаслужэнняў на беларускую мову протаіерэй Георгій Рой правеў са студэнтамі тэматычную сустрэчу: "Беларуская мова ў Праваслаўнай царкве".
Адкрытая дыскусія адбылася ў будынку факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на Кастрычніцкай, 5.
Уступным словам сустрэчу распачаў выкладчык універсітэта, кандыдат гістарычных навук, мадэратар студэнцка навукова-даследчага гуртка "Ніка" Аляксандр Горны. Пасля лекціі аб багатай гісторыі, развіцці, трагедыі заняпаду Беларускай мовы і сучасных лінгвістычных рэаліях у грамадстве і Царкве, айцец Георгій адказаў на пытанні студэнтаў.
Мікалай БАЙДА