4 мая 2017 года ў памяшканні васкрэснай школы прыхода храма Святой Жіваначальнай Троіцы г.п. Зэльва адбылася прэзентацыя паэтычнага зборніку "Каложскі Благавест".
Настаяцель прыхода, протаіерэй Георгій Субаткоўскі, у сваім віншавальным слове адзначыў: "Гэта першае агульна-грамацкае мерапрыемства, якое адбываецца ў гэтай зале. Паэтка Ларыса Антонаўна Генюш, якая вельмі паважала родную мову і любіла наш прыход, не толькі ганарылася бы намі, але ўпэўнены, і зараз спрыяе нам з Нябесаў".