Прэзентацыя паэтычнага зборніку "Каложскі Благавест" у Зельве
4 мая 2017 года ў памяшканні васкрэснай школы прыхода храма Святой Жіваначальнай Троіцы г.п. Зэльва адбылася прэзентацыя паэтычнага зборніку "Каложскі Благавест".
Настаяцель прыхода, протаіерэй Георгій Субаткоўскі, у сваім віншавальным слове адзначыў: "Гэта першае агульна-грамацкае мерапрыемства, якое адбываецца ў гэтай зале. Паэтка Ларыса Антонаўна Генюш, якая вельмі паважала родную мову і любіла наш прыход, не толькі ганарылася бы намі, але ўпэўнены, і зараз спрыяе нам з Нябесаў".
Протаіерэй Георгій СУБАТКОЎСКІ
CМІ аб падзеі:
[Саюз беларускіх пісьменнікаў]: Гарадзенскія літаратары прыгадалі Ларысу Геніюш у Зэльве
[Газета "Праца"]: У Зэльве адбылася прэзентацыя паэтычнага зборніка “Каложскі дабравест”
[Радыё Рацыя]: Дэсант гарадзенскіх пісьменнікаў прызямліўся ў Зэльве