8 жніўня 2015г. прыход храма Святой Жываначальнай Троіцы г.п.Зэльва ўшаноўваў 105-годдзе з дня нараджэння сваёй прыхаджанкі, выдатнай беларускай паэткі Ларысы Антонаўны Геніюш. Набажэнства адбывалася на беларускай мове.
У сваім звароце да прысутных настаяцель храма протаіерэй Георгій Субаткоўскі звярнуў увагу на тое, што беларуская паэтка знаходзіла сілы і сродкі падтрымліваць прыход і абараняць святароў. Так, за ўласныя сродкі ёю было зроблена асвятленне царквы. І тое, што сёння меладычна і малітоўна набажэнства гучыць на беларускай мове, якую яна любіла ўсім сэрцам, пацвярджае, што справа ўсяго жыцця была не дарэмна.