110-годзе са дня нараджэння выдатнай беларускай паэткі Ларысы Антонаўны Геніюш
15. 08. 2020 прыход храма Святой Жываначальнай Троіцы г.п. Зэльва адзначыў 110-годзе са дня нараджэння выдатнай беларускай паэткі Ларысы Антонаўны Геніюш.
Пасля заканчэння набажэнства і паніхіды, якія праходзілі на любай паэтке беларускай мове, на надворку царквы каля помніка Ларысе Антонаўне прайшоў літаратурны вечар. Былі празентаваны новыя выданні, за якія пісьменнікі атрымалі знакавыя ўзнагароды. У сваем віншавальным слове да прысутных, святар протаіерэй Георгій Субаткоўскі заклікаў заставацца адданымі Царкве і Беларускаму народу, маючы прад вачыма ўзор паэткі. Пасля мерапрыемства жадаючыя змаглі патрапіть у прыхацкі музэй.
Протаіерэй Георгій Субаткоўскі