Першы ў гэтым годзе нумар “Пакалення” учора прывезлі з друкарні. Да падпісантаў часопіс прыйдзе ў пачатку сакавіка, “Пакаленне” па-ранейшаму можна будзе адшукаць у шматлікіх храмах краіны і ва ўсіх храмах Гродна. Тэма новага нумару – “Тры праблемы праваслаўных”. Чаму не дзесяць і не трыста? – Адказ у нумары “з трыма крэсламі”.
– У кожнага свае меркаванні наконт трох найбольш актуальных праблем у сучасным праваслаўным свеце, і калі сабраць гэтыя меркаванні разам, з’явіцца шанец адчуць пульс часу, у якім мы жывем. Нельга думаць, быццам групка журналістаў і аўтараў дазналася раптам аб нейкіх запаветных трох і па вялікім сакрэце вырашыла распавесці чытачу ўсё як ёсць. Зусім не! Наш часопіс таксама пытанне, тасама экстепымант, таксама спроба атрымаць адказ”, – распавядае галоўны рэдактар выдання Алена Бабіч.