Главная » Новости » 2020 » 10 » 25 » 170-гадовы юбілей асвячэння храма ў мястэчку Дубна

170-гадовы юбілей асвячэння храма ў мястэчку Дубна

25 кастрычніка 2020 года, у Нядзелю 20-ю па Пяцідзясятніцы, урачыстае служэнне Боскай літургіі ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворца м. Дубна ўзначаліў сакратар Гродзенскай епархіі мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч з нагоды 170-гадовага юбілею асвячэння храма, а таксама 65-гадовага юбілею айца настаяцеля Свята-Мікольскага прыхода ў мястэчку.

Яму саслужылі духаўнік Гродзенскай епархіі мітрафорны протаіерэй Аляксандр Наздрын, благачынны Мастоўскай акругі протаіерэй Уладзімір Саверчанка і настаяцель храма протаіерэй Мікалай Гляд. айцец Анатолій адзначыў унікальнасць храма, як для Гродзенскай епархіі, так і ў цэлым для Беларусі

Па заканчэнні літургіі айцец Анатолій адзначыў унікальнасць храма, як для Гродзенскай епархіі, так і ў цэлым для Беларусі, пасля чаго уручыў медаль у гонар Маці Божай дзеля іконы Яе “Каложская Адзігітрыя” ІІІ ступені настаяцелю прыхода з нагоды 65-гадовага юбілею, а таксама за шматгадовае служэнне ў Царкве Божай і самаадданую працу на прыходзе. Айцец Анатолій выказаў удзячнасць айцу Мікалаю за яго руплівасць і выказаў найлепшыя пажаданні святару і яго сям’і. Трэба адзначыць, што па бацькавай сцежцы пайшоў сын – іерэй Мікалай Гляд, настаяцель храма ў гонар Гасподняга Праабражэння ў Дзярэчыне, які паспяхова ажыццяўляе служэнне на прыходзе.

Таксама такім медалём быў узнагароджаны фундатар прыхода, кіраўнік фермерскай гаспадаркі “Гарызонт” Мыслівец Генрых Валяр’янавіч за нястомную працу, апеку і клопат пра храм. Дзякуючы яго намаганням быў зроблены рамонт у храме, у прыватнасці, адноўлена званіца, набыта новае панікадзіла. Архіерэйскай граматай быў узнагароджаны дырэктар філіяла “Дубна” ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі” Сыско Сяргей Іванавіч. Яго стараннямі выдзяляецца тэхніка для добраўпарадкавання прыхрамавай тэрыторыі, ажыццёўлена афарбоўка агароджы, у званіцы ўсталяваны новыя дзверы.

Сёння за літургіяй чыталася Евангелле аб уваскрашэнні сына Наінскай удавы. Гэта Евангелле асабліва знакавае для нас, хрысціянаў. Гасподзь паказвае, што менавіта такім чынам будуць уваскрашоныя праведнікі, калі адбудзецца Яго Другое слаўнае прышэсце. Гасподзь, як заўсёды, праяўляе міласэрнасць да чалавека, як і ў гэтым здарэнні Ён злітаваўся з гэтай самотнай, няшчаснай жанчыны. Старыя і адзінокія маці не мелі магчымасці на той час атрымліваць пенсію, тагачаснае грамадства не саспела яшчэ да гэтага, і таму старую, самотную жанчыну чакаў лёс жабрачкі. І ў такім гістарычным кантэксце невымоўная Божая міласэрнасць набывае для нас надзвычайную, яшчэ больш недасягальную глыбіню.

Гэты евангельскі эпізод для кожнага хрысціяніна мае несумненнае значэнне яшчэ і таму, што Сваім учынкам Гасподзь паказвае, як трэба дзейнічаць нам, хрысціянам. Гасподзь шкадуе людзей, але шкадуе іх праз нас, бо няма каму, акрамя нас, хрысціянаў, пашкадаваць людзей, праявіць да іх любоў і міласэрнасць. Мы закліканы быць не толькі сведкамі бязмернай Боскай дабрыні і міласэрнасці, мы самі мусім гэту Боскую любоў пераймаць. Мы самі мусім зрабіць так, як Ён вучыў, як Ён рабіў.

Прыкладам трывалай веры і адданасці Богу, Яго святым запаведзям ёсць несумненна і віноўнік сённяшняй урачыстасці – прыход свяціцеля Мікалая ў Дубне, у храме якога ніколі не спыняліся набажэнствы. Будзем і мы імкнуцца захоўваць запаведзі Госпада і пераймаць Яго бязмежную міласэрнасць, якую Ён явіў, яўляе і будзе яўляць у адносінах да кожнага з нас.

Зьміцер Даўгаполік-Пратасевіч

 

170-гадовы юбілей асвячэння храма ў мястэчку Дубна
170-гадовы юбілей асвячэння храма ў мястэчку Дубна
170-гадовы юбілей асвячэння храма ў мястэчку Дубна
170-гадовы юбілей асвячэння храма ў мястэчку Дубна
170-гадовы юбілей асвячэння храма ў мястэчку Дубна
170-гадовы юбілей асвячэння храма ў мястэчку Дубна
170-гадовы юбілей асвячэння храма ў мястэчку Дубна
170-гадовы юбілей асвячэння храма ў мястэчку Дубна
170-гадовы юбілей асвячэння храма ў мястэчку Дубна
170-гадовы юбілей асвячэння храма ў мястэчку Дубна
170-гадовы юбілей асвячэння храма ў мястэчку Дубна
170-гадовы юбілей асвячэння храма ў мястэчку Дубна
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut