Главная » Новости » 2015 » 08 » 05 » Не там чыста, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць

Не там чыста, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць

Не там чыста, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяцьКожны з нас з’яўляецца неад’емнай часткай прыроды. Нам падабаецца назіраць за першым капежам, які прадказвае пачатак вясны; за першым снегам, які пераўтварае ўсё навокал у белую казку; за асеннім лістападам, які засцілае зямлю залатой коўдрай. Аднак усё часцей забываем, што ўся гэта прыгажосць вельмі залежыць ад нас, ад таго, як мы да яе адносімся.  Але ж усяго гэтага не будзе, калі  людзі не перастануць пераўтвараць нашу планету ў вялікі сметнік. Гэтае пытанне непакоіць не толькі дарослых, але і сучасную моладзь.

Вучні нашай школы  прынялі ўдзел у VІІІ экалагічным злёце пад дэвізам “Праваслаўная моладзь за ўстойлівае развіццё”, які праходзіў у жывапісных мясцінах Зэльвеншчыны. Больш за сто чалавек на працягу трох дзён спалучалі карыснае і  прыемнае. Праграма мерапремстваў не давала сумаваць ні дашкольнікам, ні студэнтам, ні школьнікам.  Моладзь мела магчымасць для знаёмства, для зносін, для дыскусій, для гульняў, для адпачынку. 

У залежнасці ад інтарэсаў удзельнікаў былі арганізаваны майстар-класы: распісванне па тканіне, прафесійны фотаздымак, ганчарная справа, класічны танец, ігра на гітары, вакальніцкае майстэрства, другое жыццё старым рэчам. Святары змаглі зацікавіць інтэрактыўнымі і інтэлектуальнымі гульнямі, рознабаковымі спартыўнымі спаборніцтвамі (валейбол, тэніс, шахматы, перацягванне каната, стральба з пісталета і іншыя). У кожнага была магчымасць паплаваць на лодцы, паназіраць за месяцам, зоркамі і сонцам, паглядзеўшы ў сапраўдны тэлескоп. Ну і вядома ніхто не застаўся абыякавым да сапраўднага шоу байкераў, якія вялі расповед пра здаровы лад жыцця і дазволілі ўсім жадаючым  праехацца ў ролі пасажыраў.

Вечарам чакала прыемная нечаканасць - салют, які суправаджаўся гукавымі эфектамі. Песні каля вогнішча пад гітару, начоўка ў палатках – сапраўдная рамантыка! Але злёт меў сваю мэту і каб дасягнуць яе быў прапанаваны прагляд пазнавальных перадач і гутаркі па тэме забруджвання нашай планеты.

У нашыя дні праблема адходаў стала адной з самых сур’ёзных і  глабальных праблем сучаснасці. Паступова смецце становіцца монстрам цывілізацыі. Пытанне “Куды падзець смецце?”, “Як зрабіць нашу краіну чыстай?” стала ўсё больш актуальным. Разам мы вызначалі прычыну павелічэння колькасці смецця; адмоўнае ўздзеянне сметніка на прыроду і здароўе чалавека; знаёміліся з класіфікацыяй адходаў; з рознымі метадамі утылізацыі бытавых адходаў і выяснялі эканамічна выгадныя другасныя перапрацоўкі смецця.

У цяперашні час на кожнага жыхара нашай планеты прыходзіцца ў сярэднім каля 1 тоны смецця ў год, і гэта не ўлічваючы мільёны зношаных і разбітых аўтамабіляў. Калі ўсё назбіранае смецце не знішчаць, а ссыпаць у адну кучу, то ўтварылася б гара, як Гімалаі (найвышэшыя горы свету).

Пытанне “Да чаго ж можа прывесці несабранае смецце?” не засталося без адказу. Гэта - непрыемны пах, асабліва летам; інфекцыйная пошасць, небяспечная для здароўя чалавека і птушак; пацукі, сабакі, кошкі, мухі -  разносчыкі пошасці; эстэтычна непрыгожы выгляд; забруджванне вады, глебы.

Яшчэ Д. Мендзялееў пісаў, што няма адходаў, а ёсць нявыкарыстаная сыравіна і патрэбна адшукаць спосабы вытворчасці карыснага з “некарыснага”. Таму дзецям была дадзена магчымасць рабіць матылькі  з пластыкавых бутэлек, каб аздобіць вазаніцы.

“Создатель дал роду человеческому две книги. В одной показал свое величие, в другой — свою волю. Первая — видимый сей мир, им созданный, чтобы человек, смотря на огромность, красоту и стройность его зданий, признал Божественное всемогущество, по себе дарованного понятия. Вторая книга — Священное Писание…” - пісаў М. Ламаносаў. Я спадзяюся, што ўдзельнікі экалагічнага злёта, прыехаўшы ў свае родныя мясціны, не толькі самыя будуць больш беражліва адносіцца да МАЦІ-ПРЫРОДЫ, але і раскажуць аб гэтым сваім сябрам. Таму ад нас залежыць, што застанецца нашым нашчадкам ад нас.

Мармыш Валянціна Аляксандраўна,
класны кіраўнік 8 класа ДУА “Азёркаўская сярэдняя школа” Мастоўскага раўёна

Не там чыста, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut