Прэзентацыя часопіса “Пакаленне” у гімназіі №6
Прэзентацыя часопіса “Пакаленне” адбылася 19 лютага 2013г. у гімназіі №6 у Гродна. Вучням адзінаццатых класаў расказалі пра гісторыю ўзнікнення ідэі і асаблівасці працы над часопісам. Разам уздельнікі разморы намагалься абмеркаваць неабходнасць выпуску моладзевага выдання з праваслаўнай тэматыкай. Як калісьці жартаваў дыякан Андрэй Кураеў: “Зойдзешь сёння у царкву, дык, дзаецца, без студэнцкага сюды не пускаюць”. Я б дадала: “і без пенсіённага”. Што зробішь - рэальнасць. Дык вось тым, хто ужо ў гэтым годзе, хутчэй за ўсё, набудзе студэнтскі, мы і вырашылі расказаць пра “Пакаленне”.
З адной толькі надзеяй, што хутка сустрэнем у храме хаця б аднаго новага чытача. Праўду кажучы, надзея растала не паспеўшы яшчэ прыняць сваёй дасканалай рамантычнай формы, аднак, некалькі параў зацікаўленых юнацкіх вачэй сваёю уважліваю парай я усёж-такі заўважыла. Хто ведае, можа хутка гэтыя вочы паглядзяць больш пільна ў сваю душу і ўздымуцца каб нарэшце паглядзець і ў неба. А “Пакаленне”… “Пакаленне” будзе працягваць існаваць, каб накіраваць туды позірк гэтых вачэй. Для таго ж, спадзяюся, будуць працаваць і настаўнікі, у якіх цяпер таксама ёсць некалькі асобнікаў двух апоншіх нумароў часопіса. Алена БАБIЧ.