11 снежня 2016 года ў Клубе праваслаўнай размовы пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна зладзілі літаратурна-мастацкую вечарыну, прысвечаную 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
Удзел у мерапрыемстве прынялі: Данута Бічэль, паэтка, стваральніца музея Максіма Багдановіча ў Гродне, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы, Міхась Скобла, паэт, перакладчык, эсэіст (Мінск); Таццяна Грыневіч-Матафонава, спявачка (Мінск), Аляксей Пяткевіч, прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Анатоль Брусевіч, паэт, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, іерэй Павел Каспяровіч, клірык Свята-Пакроўскага сабора, протаіерэй Уладзімір Петручык, клірык Свята-Пакроўскага сабора, протаіерэй Георгій Рой, настаяцель Свята-Пакроўскага сабора.