3 мая 2019 года, вечарам пятніцы Светлай сядміцы, на педагагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшлі вячоркі «Хрыстос Уваскрос!».
На пачатку мерапрыемства перад студэнтамі і выкладчыкамі выступіў айцец Сергій Цвірко, настаяцель храма Нерукатворнага вобраза Гасподняга ў вёсцы Каробчыцы, які патлумачыў прысутным сутнасць Вялікага Свята, адзначыў, што для кожнага веруючага хрысціяніна ўваскрасенне Хрыста – самая важная падзея ў гісторыі, якая надае яго веры найпаўнейшы сэнс, што нездарма апостал Павел казаў: «Калі Хрыстос не ўваскрос, то вера наша марная».