Главная » Новости » 2019 » 05 » 03 » На педагагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшлі вячоркі «Хрыстос Уваскрос!»

На педагагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшлі вячоркі «Хрыстос Уваскрос!»

3 мая 2019 года, вечарам пятніцы Светлай сядміцы, на педагагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшлі вячоркі «Хрыстос Уваскрос!».

На пачатку мерапрыемства перад студэнтамі і выкладчыкамі выступіў айцец Сергій Цвірко, настаяцель храма Нерукатворнага вобраза Гасподняга ў вёсцы Каробчыцы, які патлумачыў прысутным сутнасць Вялікага Свята, адзначыў, што для кожнага веруючага хрысціяніна ўваскрасенне Хрыста – самая важная падзея ў гісторыі, якая надае яго веры найпаўнейшы сэнс, што нездарма апостал Павел казаў: «Калі Хрыстос не ўваскрос, то вера наша марная».

Затым студэнты педагагічнага факультэта і танцавальны калектыў «Фантазёры» ДУА «Сярэдняй школы № 32 г.Гродна» правялі беларускія велікодныя вячоркі.

Спачатку вядучыя пазнаёмілі прысутных з гісторыяй свята, павіншавалі прысутных і звярнуліся да ўсіх са словамі:

Хрыстос уваскрос!
і свет прачнуўся
вясной на голлечку бяроз.
Ударыў звон на Беларусі:
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос!

Потым валачобнікі завіталі ў хату да гасцінных гаспадара Панаса і гаспадыні Марылі. На вячорках гучалі велікодныя песні, прысутныя змаглі паспаборнічаць пафарбаванымі яйкамі ў гульні «Біткі», валачобнікі загадвалі разнастайныя загадкі, паказвалі гумарыстычныя сцэнкі з жыцця, спявалі частушкі, выконвалі беларускія танцы на новы лад.

Закончыліся вячоркі сумесным выкананннем песні «Бывайце здаровы, жывіце багата!»

Алена Лапкоўская

Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut