Сёння, 10 жніўня паводле новага стылю, або 28 ліпеня паводле старога стылю, ушаноўваецца Маці Божая дзеля іконы Яе Ракавіцкай. Паводле вуснага падання святы абраз быў яўлены пану Макрэцкаму, на сродкі якога быў збудаваны храм недалёка ад месца адшукання іконы.
Атрымаўшы ў сне ўказанне ад Багародзіцы прыняць ікону, ён выйшаў да невялікай рачулкі на ўказанае Дзевай Марыяй месца і знайшоў там ікону, што плыла па вадзе. На месцы яўлення іконы забіла крыніца. Цягам часу паломнікі збудавалі на месцы крыніцы купель для амавення.