9 верасня 2018 года ў межах святкавання Дня беларускага пісьменства свяшчэннікі Пакроўскага кафедральнага сабора адслужылі на мове арыгінала акафіст «Пресладкому їмени Господа нашего Іісуса Хріста», складзенага Францыскам Скарынай.
Чытанне, якое адбылося на тэрыторыі Старога Замка на руінах Ніжняй замкавай царквы, узначаліў протаіерэй Георгій Рой. Настаяцелю сабора саслужылі протаіерэй Уладзімір Пятручык, протаіерэй Уладзімір Барысевіч, іерэй Павел Каспяровіч, дыякан Барыс Барадзінчык.