Святкаванне Паходжання Пачэсных Дрэў Жыватворчага Крыжа Гасподняга ў Пакроўскім саборы
14 жніўня 2018 года ў свята Паходжання Пачэсных Дрэў Жыватворчага Крыжа Гасподняга Бажэственную літургію ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ў саслужэнні клірыкаў храма ўзначаліў настаяцель протаіерэй Георгій Рой.
Па заканчэнні літургіі быў здзейснены чын малога асвячэння вады. Па традыцыі вернікі асвяцілі мёд і пачаставаліся салодкімі прысмакамі.
Мікалай БАЙДА