У дзень святкавання Праабражэння Гасподняга Архіепіскап Арцемій узначаліў літургію ў Пакроўскім саборы
19 жніўня 2018 года, у Нядзелю 12-ю пасля Пяцідзесятніцы і свята Праабражэння Гасподняга, Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, ўзначаліў літургію сьвц. Іаана Златавуста ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна.
Уладыку саслужылі: настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой і духаўнік епарахіі протаіерэй Андрэй Бандарэнка, протаіерэй Уладзімір Барысевіч і протадыякан Дзьмітрый Шэпелеў.
Пасля чытання Евангелля архіерэй прамовіў пропаведзь:
Падчас богаслужэння Уладыка Арцемій, паводле старажытнай царкоўнай традыцыі, здзейсніў асвячэнне пладоў, прынесеных вернікамі.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Юліі Шэпелевай.
Глядзіце навіны жыцця сабора на www.youtube.com/c/СвятоПокровскийсоборГродно.
Мікалай БАЙДА