13 траўня 2018 года, ў Нядзелю 6-ую пасля Пасхі, пра сляпога, дзень памяці апостала Якава Зевядзеева, Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, ўзначаліў літургію сьвц. Іаана Златавуста ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна.
Архіерэю саслужылі: духаўнік епархіі протаіерэй Андрэй Бандарэнка, настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой і протадыякан Дзмітрый Шэпелеў.