14 кастрычніка 2018 года Бажэственную літургію на свята Пакрова Найсвяцейшай Уладычыцы нашай Багародзiцы i Вечнадзевы Марыі ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна, ў саслужэнні духаўнікоў епархіі, настаяцеля і клірыкаў сабора, настаяцеляў гродзенскіх храмаў, ўзначаліў благачынны Гродзенскай акругі протаіерэй Аляксандр Велісейчык.
Пасля Крэснага хода вернікаў і гасцей запрасілі наведаць "Пакроўскае свята" - адроджаную традыцыю дзяліцца радасцю ды бавіць час разам пасля супольнай малітвы.